27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лінас Лінкявічус: Калінінград будзе нейтралізаваны, калі Расея кіне выклік NАТО

8
Лінас Лінкявічус: Калінінград будзе нейтралізаваны, калі Расея кіне выклік NАТО
Лінас Лінкявічус

З уступленнем Швэцыі ў NАТО Балтыйскае мора стане унутраным морам Альянсу.

Пасол Літвы ў Швэцыі Лінас Лінкявічус заявіў, што Балтыйскае мора стане "ўнутраным морам NАТО" з уступленнем Швэцыі ў альянс і, "калі Расея адважыцца кінуць выклік NАТО ", то Калінінград "будзе нейтралізаваны" найперш. Аб гэтым дыпламат напісаў на сваёй старонцы ў X (былы Twitter).

Лінкявічус сказаў, што мінулыя "фальшывыя" заявы Расеі аб тым, што яна акружаная NАТО, "зараз становяцца рэальнасцю".

Швэцыя падала заяўку на ўступленне ў NАТО вясной 2022 года. У студзені і лютым яе далучэнне да альянсу ўхвалілі апошнія дзве краіны блока - Турцыя і Вугоршчына.

Увесну 2023 года ў NАТО ўступіла Фінляндыя, якая падавала заяўку разам са Швэцыяй.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках