27 лiпеня 2024, Субота, 15:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея адрэпеціравала вайну ў Балтыйскім моры

9
Расея адрэпеціравала вайну ў Балтыйскім моры

Масква напружылася пасля ўступлення Швэцыі ў NATO.

Экіпажы расейскіх караблёў - носьбітаў супрацькарабельных ракет «Калібр» і «Маскіт» - адпрацавалі на вучэннях знішчэнне цэляў умоўнага супраціўніка, паведамляе «Інтэрфакс» са спасылкай на Балтыйскі флот.

«Ракетныя караблі «Адзінцова» і «Серпухаў», ракетны катар «Маршанск» выканалі электронныя ракетныя пускі ракетнымі комплексамі «Калібр» і «Маскіт» па мішэнях, якія імітуюць атрады баявых караблёў умоўнага супраціўніка, а таксама па берагавых аб'ектах умоўнага ворага, размешчаных на значным выдаленні ад караблёў», - паведамілі ў прэс-службе флоту. Экіпажы таксама зрабілі артылерыйскія стрэльбы па марскіх цэлях, якія імітуюць безэкіпажныя катары супраціўніка.

Напярэдадні парламент Вугоршчыны адобрыў уступленне Швэцыі ў NATO. Пасля таго, як у студзені парламент Турцыі, якая доўга адкладала галасаванне ў гэтым пытанні, ухваліў заяўку Швэцыі, Вугоршчына заставалася апошняй перашкодай на шляху Швэцыі ў альянс.

Увесну 2022 года Швэцыя (якая да гэтага дзвесце гадоў не ўступала ні ў якія вайсковыя саюзы) і Фінляндыя падалі заяўкі на ўступленне ў NATO. Перамовы аб уступленні прывялі да падпісання Мадрыдскага мемарандума ў чэрвені 2022 года, які ўяўляў сабой дарожную карту працэсу прыняцця паўночных краін у альянс. Першапачаткова планавалася, што ўступленне Швэцыі і Фінляндыі ў NATO будзе адначасовым, але праз цяжкасці, якія ўзніклі ў Швэцыі з Турцыяй і Вугоршчынай, Фінляндыя ўступіла ў блок самастойна.

Як паведамляў Charter97.org, амбасадар Літвы ў Швэцыі Лінас Лінкявічус заявіў, што Балтыйскае мора стане «ўнутраным морам NATO» з уступленнем Швэцыі ў альянс і, «калі Расея адважыцца кінуць выклік NATO», то Калінінград «будзе нейтралізаваны» ў першую чаргу.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках