Зяленскі прыбыў у Савудаўскую Арабію
9- 27.02.2024, 17:54
- 10,444
Нечаканы візіт украінскага прэзідэнта.
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў аўторак, 27 лютага, прыбыў з візітам у Савудаўскую Арабію.
Кіраўнік украінскай дзяржавы паведаміў у Telegram, што правядзе перамовы са спадчынным прынцам Мухамадам бін Салманам аль Саудам.
Са слоў Зяленскага, галоўная тэма перамоў - украінская формула міру. Прэзідэнт заявіў, што Украіна «ўшчыльную наблізілася» да правядзення першага саміту міру і разлічвае на далейшую актыўную падтрымку Савудаўскай Арабіі.
Таксама Зяленскі абмяркуе з наследным прынцам вяртанне палонных і дэпартаваных.
«Лідарства Савудаўскай Арабіі ўжо спрыяла вызваленню нашых людзей. Упэўнены, што і гэтая сустрэча прынясе вынікі», - заявіў ён.
Сярод іншых тэм перамоў - эканамічнае супрацоўніцтва і ўдзел Савудаўскай Арабіі ў аднаўленні Украіны.