26 снежня 2024, Чацвер, 15:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кім працуюць беларусы ў Літве і колькі іх там?

3
Кім працуюць беларусы ў Літве і колькі іх там?

Большасць - не праграмісты.

У Літве афіцыйна працаўладкаваны 47 726 грамадзян Беларусі, большасць — у сферы транспарту і лагістыкі, паведамляе LRT са спасылкай на літоўскую службу занятасці.

На гэты момант дазвол на жыхарства ў Літве маюць 62,5 тысячы грамадзян Беларусі. Большая частка беларусаў, якія аселі ў суседняй краіне, працаўладкаваная, а непаўналетніх і паджылых людзей старэйшых за 65 гадоў з Беларусі ўвогуле не больш за 5 тысяч.

Паводле працоўнай дамовы ў Літве працуюць 47726 грамадзян Беларусі - 1,6 раза больш, чым летась. Большасць з іх (72%) - у сферы транспарту і лагістыкі. Яшчэ 12% занятыя ў будаўніцтве, а 9% - у галіне інфармацыі і сувязі.

Акрамя таго, на 1 лютага на ўліку ў літоўскай службе занятасці знаходзіліся 512 уладальнікаў беларускага пашпарта (у 2020 годзе іх было 227). Сярод высокакваліфікаваных вакансій — у асноўным спецыялісты ў лагістыцы, праграмісты, тэставальнікі праграмнага забеспячэння, графічныя дызайнеры і мэнэджары ў продажах.

Нагадаем, сёлета Дэпартамент міграцыі Літвы плануе праверыць больш за 18 000 беларусаў, якія пасяліліся ў краіне да ўведзеных у 2022 годзе абмежаванняў і праверак. Яны павінны будуць запоўніць апытанне, якое зараз запаўняюць грамадзяне Беларусі, якія прыязджаюць у Літву.

Адмова ад запаўнення апытання будзе расцэньвацца не на карысць заяўніка, а калі высветліцца, што чалавек нясе пагрозу нацбяспецы, то яго пазбавяць дазволу на жыхарства ў Літве.

Сёлета палітыкі Літвы гавораць аб узмацненні правіл уезду ў Літву для грамадзян Беларусі і Расеі. Кіраўнік парламенцкага камітэта нацыянальнай бяспекі і абароны Лаўрынас Кашчунас прапануе пазбаўляць дазволу на жыхарства беларусаў і расейцаў, калі яны рэгулярна ездзяць на радзіму.

У пачатку лютага парламент Літвы ў першым чытанні ўхваліў папраўкі да закона, згодна з якімі на год прапануецца прадоўжыць дзеянне нацыянальных санкцый у дачыненні да грамадзян Беларусі і Расеі і ўзмацніць жорсткасць праверкі беларусаў пры ўездзе ў Літву.

Як і раней, у дзеянні застаецца абмежаванне выдачы віз для беларусаў і расейцаў. Ёсць выключэнні для сужэнцаў грамадзян Літвы або іншых краін ЕЗ, чальцоў экіпажаў, якія ажыццяўляюць міжнародныя перавозкі. Абмежаванні не закрануць тых, хто ўязджае ў Літву з гуманітарных прычын.

Калі Сэйм прыме гэтыя папраўкі, яны набудуць моц і будуць дзейнічаць да 2 траўня 2025 года.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках