26 снежня 2024, Чацвер, 20:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі загадкава знік буйны банкір

7
У Расеі загадкава знік буйны банкір
УЛАДЗІМІР АНТОНАЎ

Гісторыя ў духу самых страшных трылераў.

Расейскаму тэлеграм-каналу ВЧК-ОГПУ сталі вядомыя падрабязнасці загадкавага знікнення банкіра, экс-ўладальніка футбольнага клуба "Портсмут" і штатнага сведкі мноства рэзанансных спраў Уладзіміра Антонава. Гісторыя ў духу самых крутых трылераў.

Са слоў суразмоўцы канала, жонка і сын Уладзіміра Антонава (гэта яго другая сям'я) пражываюць за межамі РФ, а сам ён адзін знаходзіўся ў вялікім катэджы на Рублёўцы. У пачатку снежня Уладзімір заехаў да бацькоў, сустракаўся з сябрамі. А потым раптам рэзка знік. Калі яго поўнае маўчанне працягвалася тры дні, да яго ў катэдж паехала блізкая сваячка. Усё паказвала на тое, што Уладзімір унутры, але дзверы ніхто не адчыняў. Тады на месца адправіўся бацька Уладзіміра Аляксандр - таксама ў мінулым буйны банкір, які перажыў два замахі, адзін з якіх арганізаваў Адам Дэлімханаў. У яго былі ключы. Унутры катэджа нікога не было, пры гэтым усё паказвала, што Уладзімір павінен быць унутры. На месцы стаяў ягоны асабісты "Мэрсэдэс", пры ўваходзе ляжалі ключы, дакументы, торба, асабістыя рэчы.

Вартаўнік катэджа (адзіны, хто з прыслугі пражываў на месцы ўвесь час) распавёў, у дзень, калі меркавана знік Атонаў, той прыехаў позна ўвечар на сваім “Мэрсэдэсе” і неўзабаве запалілася святло ў кабінеце. Там відаць было Антонава праз акно, ён працаваў у кабінеце некалькі гадзін. Потым вартаўнік "шэфа" не бачыў.

На месцы склалася адчуванне, што Уладзімір сядзеў у кабінеце, займаўся сваімі справамі, а ў адзін момант выйшаў з дому (вартаўнік не бачыў гэты момант) і знік. Ніякіх слядоў барацьбы ці зніклых рэчаў. На камерах таксама нічога падазронага. "Мэрсэдэс" банкіра стаяў на дварэ, але быў чамусьці не замкнуты. Ахова на КПП катэджнага пасёлка таксама нічога падазронага не адзначыла, а камера ў пасёлку не працавала ў тыя дні. З таго часу пра Уладзіміра не было ніякіх вестак. Бацька Уладзіміра напісаў заяву ў паліцыю Адзінцоўскага раёна.

Уладзімір Антонаў быў калісьці даволі паспяховым банкірам (праўда, заўсёды з рэпутацыяй удзельніка схем у адмыванні грошай), купіў банк у Балтыі, футбольны клуб Portsmouth і аўтакампанію Spyker Cars NV у Вялікабрытаніі. Нават вёў перамовы аб куплі аўтагіганта SAAB, аднак, потым у Еўразвязе на яго былі распачатыя справы і ён змушаны быў з падробленым пашпартам уцякаць у РФ. У Расеі Антонаў неўзабаве трапіў у следчы ізалятар паводле абвінавачання ў крадзяжы сродкаў банка "Савецкі". Аднак атрымаў невялікі тэрмін, па выхадзе спрабаваў купіць розныя банкі, але беспаспяхова. Зрэшты, ад удзелу ў розных фінансавых аперацыях Антонаў не адмовіўся і пусціўся ў апошнія гады "ва ўсе цяжкія".

Пасля арышту паводле “справы банка Савецкі”, Антонаў адразу пачаў супрацоўнічаць са следствам і з таго часу дае паказанні ў розных рэзанансных справах. Ён сведка ў справе аб атрыманні хабару палкоўнікам Дзмітрыем Захарчанкам, у справе Ландрамата і іншых.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках