«Дэпутаты палаткі» прынялі закон аб СМС-позвах
14- 28.02.2024, 12:43
- 16,918
І ўзмацненні жорсткасці пакарання для ўхілістаў.
"Дэпутаты" "палаты прадстаўнікоў" 28 лютага прынялі ў другім чытанні законапраект "Аб змене законаў у пытаннях забеспячэння нацыянальнай бяспекі". Ён уключае шмат важных змен што да вайсковай службы і мабілізацыі, паведамляе “Зеркало”.
Законапраект прадстаўляў старшыня “пастаяннай камісіі ў нацыянальнай бяспецы” Алег Белаконеў. Ён адзначыў, што дакументам прадугледжваецца "ўстанаўленне магчымасці інфармавання грамадзян аб неабходнасці прыходу ў вайсковы камісарыят, орган дзяржаўнай бяспекі праз СМС-паведамленні".
Акрамя таго, законапраект узмацняе адміністрацыйную адказнасць за правапарушэнні супраць парадку прыпіскі грамадзян да прызыўных участкаў, прызыву на вайсковую службу і вайсковага ўліку, а таксама надзяляе ваенкамаў правам абмяжоўваць выезд з Беларусі грамадзян, якія “парушаюць абавязкі вайсковага ўліку і ўхіляюцца ад мерапрыемстваў набору на вайсковую службу”.
Напраўду такое права ёсць у вайсковых камісарыятаў і зараз, але з адным адрозненнем. У гэтым законе ідзе гаворка пра тых, хто ўхіляецца ад набору на “вайсковую службу, службу ў рэзерве”, а зараз будзе – “ад набору на вайсковую службу”. Воінская служба - больш шырокае паняцце, якое ўключае ўсе тыпы службы - і вайсковую (непасрэдна служба ў войску), і службу ў рэзерве, і выклікі на вайсковыя і спецыяльныя зборы ў перыяд знаходжання ў запасе. Словам, відавочна, што зараз накласці забарону на выезд за мяжу вайсковыя камісарыяты змогуць увогуле пры кожным выпадку нез'яўлення або невыканання абавязкаў уліку.
Законапраект яшчэ павінен ухваліць "савет рэспублікі".