Расатам: Другая АЭС можа з'явіцца на поўдні Беларусі
21- 28.02.2024, 15:28
- 11,678
Мінэнэрга Беларусі і Расеі прапрацоўваюць варыянты з падачы Лукашэнкі.
Масква і Менск вывучаюць пытанне магчымага будаўніцтва новых атамных генеравальных магутнасцяў у Беларусі, заявіў РІА Новости генеральны дырэктар расейскай дзяржкарпарацыі "Расатам" Аляксей Ліхачоў.
Лукашэнка пасля поўнай здачы ў эксплуатацыю пабудаванай з удзелам Расеі Беларускай АЭС выказаў пажаданне аб пашырэнні аб'ёмаў атамнай генерацыі ў краіне, нагадаў Ліхачоў на ўрадавай гадзіне ў Дзярждуме.
- Цяпер два нашых Мінэнэрга, беларускае і расейскае, прапрацоўваюць яго даручэнне, звязанае з будаўніцтвам новых атамных магутнасцяў, - сказаў Ліхачоў. - Ёсць опцыя пабудаваць трэці блок на Астраўцы (на пляцоўцы Беларускай АЭС. - Заўв. Рэд.). Ёсць опцыя пабудаваць на поўдні Беларусі двухблочную атамную электрастанцыю… Мы гатовы і да таго, і да іншага варыянту.