«Такога яшчэ не было»: у войску РФ ва Украіне адбыўся буйны збой
6- 28.02.2024, 15:54
- 38,600
Ваенны экспэрт раскрыў падрабязнасці.
Колькасць расейскіх войскаў ва Украіне на працягу мінулых 2 гадоў нястомна расла нават з улікам вялізных страт, аднак у лютым механізм упершыню даў збой.
На пачатак лютага групоўка УС РФ ва Украіне складала больш за 470 тысяч чалавек. На канец лютага гэтая колькасць знізілася да амаль 466 тысяч.
Падзенне колькасці расейскіх салдат з'яўляецца важным маркерам: упершыню за доўгі час колькасць расейскіх ваенных ва Украіне ўпала, а не вырасла.
Аб гэтым піша ваенны эксперт Аляксандр Каваленка.
Ён адзначае, што ключавая думка разлікаў у тым, што колькасць расейскіх войскаў ва Украіне на працягу мінулых двух гадоў нястомна расла нават з улікам вялізных страт. Практычна кожны месяц яна не памяншалася, а павялічвалася на 5, 10, 20 тысяч.
Колькасць расейскіх салдат расла за кошт не толькі стабільнага кампенсавання страт, але і дадатковай адпраўкі людскога рэсурсу ў зону баявых дзеянняў.
За доўгі ж час у колькасным вылічэнні гэта першы выпадак такога скарачэння, зазначае экспэрт.
«Таксама адзначаецца цягам месяца скарачэнне механізаванай кампаненты, асабліва ББМ і рулевай артылерыі. За месяц колькасць ББМ у РАВ скарацілася на 200 адзінак, а арт-сістэм амаль на 600 руляў! Адзначу, гэта ўсё адбываецца як пры працоўным ВПК і пастаянных пастаўках тэхнікі, так і мабілізацыйных працэсах, якія аператыўна развязваюць пытанне з людскімі стратамі», - піша Каваленка.
Паводле ягоных слоў, некаторыя механізмы ў гэтай адладжанай сістэме кампенсацыі страт і нарошчвання патэнцыялу сталі даваць збой, і люты 2024-га стане першым за доўгі час месяцам, які камандаванне РАВ закрые па шэрагу паказчыкаў у "мінусе".