Туск трапна адказаў прарасейскаму прэм'еру Славаччыны Фіцо
11- 28.02.2024, 18:06
- 27,392
Кіраўнік польскага ўрада задаў адно пытанне.
У рамках сустрэчы Вышаградскай чацвёркі ў Празе кіраўнік польскага ўрада Дональд Туск уступіў у кароткую палеміку са сваім славацкім калегам Робертам Фіцо праз дапамогу Украіне.
Фіцо чарговым разам паспрабаваў аспрэчыць адпраўку зброі Украіне ў прысутнасці прадстаўнікоў Польшчы, Чэхіі і Вугоршчыны. У адказ Туск прапанаваў яму згуляць у гульню «ўгадай». Дэталі іх размовы працытаваў Bloomberg.
Паводле інфармацыі СМІ, прэм'ер-міністр Славаччыны сказаў, што адпраўка зброі Украіне «толькі прадоўжыць вайну». Ён зноў прапанаваў як развязанне для заканчэння «канфлікту» перамовы з РФ.
На гэта Туск адказаў фразай:
«Угадай, Роберт, дзе была б мяжа паміж Расеяй і Украінай без нашай дапамогі. Я думаю, гэта значна цікавейшае пытанне».