27 снежня 2024, Пятніца, 6:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Папу Рымскага шпіталізавалі пасля аўдыенцыі ў Ватыкане

2
Папу Рымскага шпіталізавалі пасля аўдыенцыі ў Ватыкане

Пантыфіка даставілі ў лякарню для праходжання медыцынскага агляду.

Папу Рымскага Францішка шпіталізавалі пасля правядзення агульнай аўдыенцыі ў Ватыкане, паведамляе агенцтва ANSA.

Пантыфіка даставілі ў лякарню Джэмелі Ізола Тыберына ў Рыме для праходжання медыцынскага агляду. Перад гэтым на аўдыенцыі ў Ватыкане Францішак прызнаўся, што дрэнна сябе адчувае. «Я ўсё яшчэ крыху прастуджаны», — сказаў ён.

Раней Папа Рымскі скасаваў усе аўдыенцыі, запланаваныя на суботу, 24 лютага. Прэс-служба Святога прастола растлумачыла, што пастанова была прынятая з меркаванняў засцярогі «праз лёгкі грыпозны стан Папы».

У лістападзе 2023 года Францішак таксама касаваў аўдыенцыі. У канцы месяца ён паведаміў, што захварэў на запаленне лёгкіх. Для выключэння рызыкі ўскладненняў пантыфіку зрабілі кампутарную тамаграфію ў лякарні Джэмелі ў Рыме.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках