Выведка Італіі абвінаваціла Расею ў вядзенні гібрыднай вайны супраць краіны
3- 28.02.2024, 20:21
- 3,866
РФ выкарыстоўвае дэзынфармацыю, кібератакі і нелегальную міграцыю.
Расея вядзе гібрыдную вайну супраць Італіі, выкарыстоўваючы дэзынфармацыю, кібератакі і нелегальную міграцыю.
Пра гэта заявілі італьянскія выведныя службы ў штогадовым дакладзе парламента, паведамляе ANSA.
«Расея з'яўляецца самым актыўным гульцом у гібрыдных кампаніях на шкоду Італіі і ўсяму Захаду. Шпіянаж, кібератакі і выкарыстанне міграцыйных плыняў з мэтай дэстабілізацыі – гэта арсенал, які выкарыстоўваецца», – гаворыцца ў справаздачы італьянскай выведкі.
Сярод іншага, такім чынам, РФ спрабуе паўплываць на будучыя выбары ў Еўрапейскі парламент, запланаваныя на 6–9 чэрвеня 2024 года.
Адзначаецца, што апошні раз расейская дэзынфармацыя была зафіксаваная ў дачыненні да пратэстаў фермераў супраць сельскагаспадарчай палітыкі Еўрапейскага Звязу.