З 1 сакавіка ў Беларусі нельга будзе лавіць шчупака
6- 28.02.2024, 20:34
- 3,968
Пэўнае выключэнне зробленае толькі для Віцебскай вобласці.
Інспекцыя прыродааховы паведаміла, што сёлета ва ўсіх абласцях Беларусі з 1 сакавіка забараняецца лавіць шчупака. Пэўнае выключэнне зробленае толькі для Віцебскай вобласці, дзе перыяд забароны пачнецца з 9 сакавіка. Прадоўжыцца забарона адпаведна да 15 красавіка ва ўсіх абласцях, да 23 красавіка – у Віцебскай.
У перыяд нераставання шчупак становіцца асабліва ўразлівым, бо страчвае пільнасць і становіцца лёгкай здабычай нядобрасумленных рыбаловаў. Выпадкова злоўлены ў гэты час шчупак павінен быць неадкладна выпушчаны назад у вадаём – менавіта там, дзе быў злоўлены.
Адказнасць за парушэнне прадугледжаная вельмі сур'ёзная – штраф ад 400 да 1200 рублёў, у некаторых выпадках з канфіскацыяй прыладаў рыбалоўства. Таксама з рыбака спагоняць нанесеную шкоду навакольнаму асяроддзю – за кожную незаконна здабытую асобіну 360 рублёў і кошт незаконна здабытых шчупакоў.
Прычыненне шкоды на 100 і больш базавых велічыняў вынікуе крымінальную адказнасць – да 6 гадоў абмежавання волі.