УСУ збілі яшчэ два расейскія Су-34
83- 29.02.2024, 12:50
- 67,570
![УСУ збілі яшчэ два расейскія Су-34](https://i.c97.org/ai/585623/aux-main-1709200226-20240229_air_rus_360.jpg)
Гэта ўжо тры знішчаныя самалёты з пачатку дня.
Украінскія вайскоўцы 29 лютага збілі яшчэ два расейскія самалёты Су-34. Агулам расейцы страцілі ўжо тры самалёты з пачатку гэтага дня.
Пра гэта паведаміў у Facebook гетман УСУ Аляксандр Сырскі.
“Пасля паспяховай баявой працы па варожым самалёце ўначы 29 лютага, знішчаныя яшчэ два расейскія самалёты: знішчальнікі-бамбавікі Су-34 на Аўдзееўскім і Марыюпальскім кірунках!” - распавёў ён.
Сырскі падзякаваў вайскоўцам за баявую працу.
Інфармацыю аб трох збітых расейскіх Су-34 з пачатку дня пацвердзіў камандзір Паветранымі сіламі УСУ Мікалай Аляшчук.
Генерал-лейтэнант адзначыў, што расейскія пілоты не робяць ніякіх высноў і становяцца цэллю для ўкраінскіх вайскоўцаў. Таксама ён удакладніў, што вораг страціў два знішчальнікі на Аўдзееўскім і Марыюпальскім кірунках.
“Відаць, да іх не даходзіць! Ніякіх высноў не робяць расейскія пілоты! Сёння а 9.00 на Аўдзееўскім і Марыюпальскім кірунках знішчаныя яшчэ два Су-34 акупантаў! Разам - да перамогі!”, - напісаў Аляшчук.
![](https://i.c97.org/ai/585623/aux-1709199777-2024-02-29 10.42.23.jpg)
Такім чынам, з пачатку дня ўкраінскія байцы збілі ўжо тры расейскія знішчальнікі Су-34. Першы самалёт 29 лютага быў знішчаны а 01:00 ночы на ўсходзе Украіны.
![](https://i.c97.org/ai/585623/aux-1709199777-2024-02-29 10.42.17.jpg)
Нагадаем, за люты ўкраінскія вайскоўцы знішчылі ўжо больш за 13 сучасных знішчальнікаў расейскага акупацыйнага войска.