27 лiпеня 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У Расеі засталося ўсяго два месяцы»

9
«У Расеі засталося ўсяго два месяцы»

Сітуацыя на фронце зменіцца нават без вайсковай дапамогі ЗША Украіне.

Нават калі ЗША не перададуць Украіне дапамогу ў гэтым годзе, Еўропа падтрымае Кіеў, што дазволіць выраўнаваць сітуацыю на фронце, заявіў вайсковы экспэрт, дырэктар New Geopolitics Research Network Міхаіл Самусь.

У Расеі ў кожным выпадку ёсць яшчэ два месяцы, каб рэалізаваць свой план-максімум, гэта значыць акупаваць усю Данецкую і Луганскую вобласці, а калі пашанцуе, то і частку Запарожскай.

Таму зараз расейцы працягнуць выкарыстоўваць усе свае рэсурсы і ісці на пэўную рызыку, як, напрыклад, з авіяцыяй, якую ўкраінскія абаронцы эфектыўна знішчаюць нават пры нястачы СПА.

Агулам украінскія войскі паспяхова процідзейнічаюць агрэсару. Украінскае камандаванне, разумеючы сітуацыю, спрабуе знізіць страты.

І нават калі ЗША не перададуць Украіне дапамогу ў гэтым годзе, УСУ ўсё ж выстаяць дзякуючы падтрымцы Еўропы.

Са слоў Самуся, неўзабаве сітуацыя на фронце стабілізуецца. Расейцы яшчэ некалькі дзён паспрабуюць рухацца наперад, а потым зразумеюць, што ў нас ужо ўсталявана новая лінія абароны, і на гэтым фронт зафіксуецца.

Гэта будзе прыкладна, як на Бахмуцкім кірунку, калі пасля захопу Бахмута акупанты не змаглі рухацца далей. На нашых вайскоўцаў знізіцца ціск.

Украінскія войскі будуць трымаць расейцаў у пастаянным напружанні, не даючы ім з гэтага адцінку перавесці рэзервы на іншы адцінак фронту, каб арганізаваць там новы прарыў.

“Нават калі ЗША нам не перададуць дапамогу ў гэтым годзе, Еўропа ўсё ж да лета, я думаю, створыць умовы, пры якіх у нас будзе больш-менш дастатковая колькасць боепрыпасаў. У нас будуць F-16 і будзе магчымасць праводзіць контрнаступальныя дзеянні”, - спрагназаваў Самусь.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках