22 снежня 2024, Нядзеля, 8:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Не Гародня, а Італія!»: надвор'е ў лютым здзівіла беларусаў

«Не Гародня, а Італія!»: надвор'е ў лютым здзівіла беларусаў

У двух рэгіёнах Беларусі тэмпература наблізілася да еўрапейскай.

Сёлета люты выдаўся цяплейшым за звычайны. Самую нізкую тэмпературу паветра зафіксавалі 19 лютага - тады яна склала -9,5°С. Самую высокую адзнаку можна было назіраць 27 лютага +11,9°С.

Telegram-канал аб надвор'і ў Беларусі @nadvorie падаў нормы і фактычную тэмпературу за люты са спасылкай на звесткі метэаназіранняў партала «Надвор'е і клімат».

Там адзначылі, што ў Берасці і Гародні люты выдаўся настолькі цёплым, што яго можна параўнаць з Францыяй, поўначчу Італіі і поўднем Нямеччыны.

Менск. Сярэднядзённая тэмпература склала +1,2°С, што на +4.8°С вышэй за норму.

Віцебск. Сярэднядзённая тэмпература склала -0,5°С, што на +4.3°С вышэй за норму.

Гародня. Сярэднядзённая тэмпература склала +3,7°С, што на +5,3°С вышэй за норму.

Берасце. Сярэднядзённая тэмпература склала +5,0°С, што на +6,2°С вышэй за норму.

Гомель. Сярэднядзённая тэмпература склала 1,6°С, што на 5,1°С вышэй за норму.

Магілёў. Сярэднядзённая тэмпература склала +3,2°С, што на +4,1°С вышэй за норму.

Дарэчы, у Telegram-канале адзначылі, што самы цёплы люты ў Беларусі назіралі ў 1990 годзе. Тады сярэднядзённая тэмпература склала 2,6°С. Самым халодным апошні месяц зімы зафіксавалі яшчэ раней - у 1929 годзе адзнака не паднімалася вышэй -17,1°С.

Ападкаў таксама выпала больш, чым звычайна - 62 мм, а гэта 155% ад нормы.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках