«У гэтым выпадку Расея страціць Калінінград»
15- 1.03.2024, 11:37
- 30,788
Вядомы гісторык распавёў, чым можа скончыцца авантура Пуціна з Сувалцкім калідорам.
У варшаўскім "Усходнееўрапейскім доме" (Dom Wschodni) прайшла прэзентацыя кнігі "Беларусь у NАТO ".
У дыскусіі прынялі ўдзел лідар грамадзянскай кампаніі "Еўрапейская Беларусь", экс-кандыдат у прэзідэнты Андрэй Саннікаў, экс-міністр абароны Польшчы, былы віцэ-прэзідэнт Еўрапарламента Януш Анышкевіч і вядомы руска-амерыканскі гісторык Юрый Фяльшцінскі. Мадэратарам выступіла галоўная рэдактарка сайта Charter97.org Наталля Радзіна.
Удзельнікаў дыскусіі спыталі, якім будзе адказ NАТO на атаку з тэрыторыі Беларусі на Сувалкскі калідор. Ці ўвойдуць у такім выпадку войскі Альянсу на тэрыторыю нашай краіны?
Гісторык Юры Фяльшцінскі выказаў меркаванне, што падобная атака будзе азначаць, што Расtя страціць Калінінград:
- Калі я чую аб пагрозе прабівання Сувалцкага калідора, у мяне на твары з'яўляецца ўсмешка, нягледзячы на трагізм сітуацыі. Гітлер, як мы ведаем, патрабаваў ад Польшчы праходу да Данцыга. Але нават Гітлеру не прыходзіла ў галаву дурная ідэя прабіваць калідор да Данцыгу. Бо нічога больш недарэчнага, чым прабіванне калідора ўздоўж мяжы Польшчы і Літвы, прыдумаць нельга. Кожны калідор лёгка пераразаецца, кожная калона, якая прабівае калідор, лёгка знішчаецца ў сучаснай вайне. Гэта ідыятычны план і апошняе, чаго я баюся. Я не раю расейскім войскам прабіваць калідор да Калінінграда.
Іншая рэч, што Крэмль хоча прыдумаць нейкую палітычную гульню вакол гэтага. Пуцін не выпадкова падняў у інтэрв'ю Такеру Карлсану пытанне Данцыга, сказаўшы, што "Гітлер прасіў палякаў даць праход да Данцыга, а палякі адмовіліся, таму Гітлеру прыйшлося пачынаць Другую сусветную вайну". Гэта нават не фальсіфікацыя гісторыі, не ведаю, як апісаць гэта.
Аднак, думаю, Пуцін не выпадкова загаварыў пра Данцыг. Мусіць, у яго нейкія думкі круцяцца аб прабіванні калідора да Калінінграда. У нейкім сэнсе, мне б нават хацелася, каб гэтая спроба была зроблена, бо яна паставіць усё на свае месцы. Расея страціць Калінінград.
Вынікам гэтай вайны стане тое, што Расея распадзецца. Не належу да тых людзей, якія думаюць, што Урал будзе асобна, Варонежская вобласць - асобна, але паводле нацыянальных прыкмет нейкія часткі адпадуць. У першую чаргу - Чачэнія. Думаю, што вынікам гэтай вайны павінен быць перагляд статуту Калінінграда, Курыльскія выспы павінны адысці Японіі і гэтак далей. Вайна, якую распачаў Пуцін, будзе мець вялікія наступствы для Расеі.