Банк проста так даслаў рэкламу беларусу, які ніколі не быў ягоным кліентам
6- 1.03.2024, 11:46
- 12,306
Наступствы былі нечаканымі.
Беларус зарэгістраваў ІП і пачаў атрымліваць паведамленні ў мэсэнджэрах ад аднаго з беларускіх банкаў. Прадпрымальніку гэта не спадабалася, ён паскардзіўся ў Нацыянальны цэнтр абароны персанальных звестак, піша onliner.by.
Паведамленні аб супрацоўніцтве прыходзілі ад агентаў аднаго з банкаў (якога менавіта, не ўдакладняецца). Пры гэтым яго кліентам мужчына ніколі не быў і не даваў згоды на апрацоўку сваіх персанальных звестак (нумары тэлефона і прозвішча, імя).
Цэнтр абароны персанальных звестак з улікам пазіцыі МАРГ прыйшоў да высновы аб тым, што падобныя паведамленні з'яўляюцца рэкламай. Таму ён звярнуў увагу банка, што той павінен атрымаць згоду на накіраванне рэкламы да таго, як адправіць яе. Калі рэклама накіроўваецца ІП, гэтае правіла таксама дзейнічае.
Як у банка апынуўся нумар ІП, не паведамляецца, але такія звесткі можна атрымаць, напрыклад, з Адзінага дзяржаўнага рэгістра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў. Але гэта не выключае абавязкі выконваць патрабаванні закона аб абароне персанальных звестак, павінна быць падстава на апрацоўку персанальных звестак (у гэтым выпадку - згода на рэкламную рассылку).