21 снежня 2024, Субота, 18:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страхавы стаж для пенсіі павысяць да 20 гадоў у Беларусі

25
Страхавы стаж для пенсіі павысяць да 20 гадоў у Беларусі
Фота: bymedia

Калі.

Стала вядома, што ў Беларусі пачынаючы з 2025-га працягласць страхавога стажу будзе складаць 20 гадоў. Пра гэта Алена Гомарава, начальніца галоўнай управы пенсійнага забеспячэння Мінпрацы і сацабароны распавяла на «Беларусь 1».

Чыноўніца нагадала, што ў Беларусі працоўныя пенсіі фінансуюцца ўнёскамі, якія паступаюць, ад работадаўцаў і работнікаў. І, адпаведна, права на працоўную пенсію даюць у залежнасці ад выплаты страхавых унёскаў за працяглы перыяд.

У 2024-м права на працоўную пенсію ў Беларусі маюць пры наяўнасці так званага страхавога стажу працягласцю не менш як 19,5 года.

- Пачынаючы з наступнага года, патрабаваны страхавы стаж будзе складаць 20 гадоў, - папярэдзіла Гомарава.

Паніжаныя патрабаванні да страхавога стажу прадугледжваюцца толькі для асобных катэгорый грамадзян.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках