Украіна пастаўляе Польшчы электраэнэргію
1- 1.03.2024, 12:33
- 4,780
Праз аварыйную сітуацыю.
Украіна надае энэргасістэме Польшчы аварыйную дапамогу. Дэфіцыт у энэргетычнай сістэме Украіны не фіксуецца.
Пра гэта паведамляе “Укрэнэрга”.
Сёння "Укрэнэрга" надае аварыйную дапамогу аператару энэргасістэмы Польшчы. З 10:00 да 12:00 па запыце PSE Украіна аварыйна пастаўляе электраэнэргію агульным аб'ёмам 400 МВт*г.
Адзначаецца, што 29 лютага польскі аператар энэргасістэмы трэці дзень запар надаваў аварыйную дапамогу "Укрэнэрга", купляючы лішак украінскай электраэнэргіі. Праз сонечнае надвор'е ў энэргасістэме Украіны быў прафіцыт.
"Укрэнэрга" дадае, што сёння спажыванне электраэнергіі на 3% вышэйшае, чым учора. Прычына гэтага - воблачнае надвор'е. Пры гэтым дэфіцыт у энэргасістэме не прагназуецца.
На раніцу без святла ва Украіне застаюцца 377 населеных пунктаў. У выніку абстрэлаў ёсць новыя пашкоджанні ў Данецкай, Харкаўскай, Херсонскай абласцях. Па тэхнічных прычынах абясточванні ёсць у Херсонскай, Хмяльніцкай, Чарнігаўскай абласцях, працягваюцца рамонтныя працы.
Акрамя таго, Украіна сёння экспартуе электраэнэргію ў Славакію, Вугоршчыну, Польшчу, Румынію і Малдову. Імпарт электраэнэргіі ажыццяўляецца вечарам са Славакіі, Польшчы, Малдовы і Румыніі.