СМІ: УСУ маглі збіць яшчэ адзін расейскі Су-35
27- 1.03.2024, 14:27
- 49,998
Самалёт знік з радараў паміж Марыюпалем і Валнавахай.
УСУ маглі збіць чарговую "птушачку" расейскіх акупантаў. Пра гэта 1 сакавіка заявіў дарадца мэра Марыюпаля Пётр Андрушчанка> ў сацсетках.
“Зноў. Самалёт. Паміж Марыюпалем і Валнавахай. Нашы перадаюць, як бачылі толькі што падзенне, аналагічнае папярэдняму”, - адзначыў ён.
Чыноўнік паведаміў, што дэталі і месца магчымага падзення высвятляюць.
"Варыянт з вялікім БПЛА ў тэорыі таксама магчымы, але варожай СПА не фіксавалі", - дадаў Андрушчанка.
Пасля дарадца перадаў, што з радараў у раёне Марыюпаля знік знішчальнік Су-35.