21 снежня 2024, Субота, 17:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аргенціна ўжо перадала Украіне верталёты Мі-17

Аргенціна ўжо перадала Украіне верталёты Мі-17

Гаворка ідзе пра два барты ў «арктычнай мадыфікацыі».

Новаабраны прэзідэнт Аргенціны Хаўер Мілей ужо перадаў Украіне два верталёты Мі-17, якія былі закупленыя ў Расеі ў 2011 годзе. Аб гэтым піша выданне Financial Times.

«Мілей вызначыў прыярытэтнымі альянсы з «краінамі, якія абараняюць свабоду», уключаючы ЗША, Ізраіль, які ён наведаў у пачатку гэтага месяца, і Украіну, якой ён перадаў два вайсковыя верталёты расейскай вытворчасці», - піша выданне.

Як вядома, гаворка ідзе аб перадачы УСУ двух бартоў у арктычнай мадыфікацыі, якія былі замоўленыя ў пачатку 2010-х. Спачатку кантракт з Расеяй быў вялікім, аднак пазней Аргенціна адмовілася ад далейшых закупаў.

Таксама аўтарытэтны СМІ дадаў, што Мілей плануе правесці «саміт лацінаамерыканскай падтрымкі» Украіны пазней у гэтым годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках