У Балгарыі ўвайшла ў дзеянне поўная забарона на імпарт расейскай нафты
- 1.03.2024, 16:52
- 2,072
Прычынай забароны стала вайна Расеі супраць Украіны.
У Балгарыі з сённяшняга дня набывае моц поўная забарона на ўвоз расейскай нафты ў краіну.
Пра гэта паведамляе БГНЭС.
Гэта адбылося пасля таго, як з 1 студзеня быў забаронены і экспарт прадукцыі, вырабленай з расейскай сыравіны.
Прычынай забароны стала вайна Расеі супраць Украіны. Ужо два гады таму ЕЗ увёў эмбарга на расейскую нафту, каб скараціць даходы Крамля для вядзення вайны.
Балгарыя папрасіла аб вынятку і атрымала яго. Але з сярэдзіны 2023 года ў парламенце разгарэліся спрэчкі, прычым частка партый гучней за ўсё выступалі за поўную забарону на расейскую нафту. Так была прынятая пастанова Нацыянальнага сходу, якім з пачатку гэтага года было ўведзенае паэтапнае скарачэнне імпарту расейскай нафты.
Дэпутат Дзелян Добращ сказаў, што НПЗ «Лукойл-Нафтахім» не імпартуе расейскую нафту з пачатку гэтага года, і гэта ніякім чынам не надало згубнага ўплыву на балгарскую эканоміку.