Артылерыя РФ б'е па сваіх жа вайскоўцах
5- 1.03.2024, 17:28
- 9,880
У адказ на скаргі ім раяць знайсці сховішча.
У сацсетках з'явілася відэа з расейскімі захопнікамі, якія патрапілі пад абстрэл уласнай артылерыі.
Адпаведныя кадры абнародавалі самі ж акупанты.
На іх відаць, як расейцы спрабуюць звязацца са сваім разлікам, каб там спынілі біць па іх пазіцыях, аднак у адказ на гэта там толькі парэкамендавалі крамлёўскаму «гарматнаму мясу» знайсці сабе нейкую хованку.
Што цікава, асаблівых абурэнняў такія парады ў салдат не выклікалі. Наадварот, яны нават падзякавалі артылерыстам за іх працу, працягнуўшы пакорліва чакаць наступнага прылёту.
«Свае ж яб**аць... Страшна, с*ка, ад сваіх жа загінуць», - прызналіся расейцы, спрабуючы схавацца ў нейкім склепе сярод руін разбуранага імі ж населенага пункта.