На турніры ў Чылі тэнісіст перапыніў матч праз званок тэлефона
1- 1.03.2024, 18:02
- 5,216
Кур'ёзнае відэа.
Кур'ёзны выпадак адбыўся падчас тэніснага матчу Алехандра Табіла — Томас Барыёс Вера ў 1/8 фіналу турніру АТР 250 у Сант'яга.
Пры ліку 5:5 у другім сэце Табіла вёў 30:0 на прыёме і ў гэты момант у яго зазваніў тэлефон.
Спартовец наважыў перапыніць гульню і падбег да сумкі, у якой ляжаў тэлефон. Тэнісіст не стаў размаўляць, а толькі збіў званок, і працягнуў матч.
Учынак Табіла ладна павесяліў заўзятараў, якія адрэагавалі апладысментамі.
У выніку матч скончыўся перамогай Табіла, які выйшаў у чвэрцьфінал, дзе згуляе з Лусіяна Дардэры.
Sorry, Alejandro Tabilo can't come to the phone right now 📵@chile_open | #ChileOpen pic.twitter.com/68MQO6Oncj
— ATP Tour (@atptour) March 1, 2024