У NATO паказалі відэа перахопу знішчальнікаў РФ над Балтыкай
9- 1.03.2024, 18:27
- 11,000
Відэа.
Два французскія самалёты Mirage 2000-5 перахапілі расейскія знішчальнікі Су-30 і транспартны самалёт Ан-72 над Балтыйскім морам.
Відэа і фатаграфіі перахопу ў сябе ў Twitter (X) апублікавала Камандаванне паветраных сіл NATO.
Інцыдэнты адбыліся ў міжнароднай паветранай прасторы на поўнач ад Польшчы 29 лютага.
Check out how it looks, when 2 🇫🇷 Mirage 2000-5 intercept 2 🇷🇺 SU-30-M aircraft over the Baltic Sea yesterday
— NATO Air Command (@NATO_AIRCOM) March 1, 2024
Directly after 🇫🇷 fighters were re-tasked to a new mission, where they also intercepted a 🇷🇺 AN-72 flying in international airspace North of 🇵🇱#SecuringTheSkies #NATO pic.twitter.com/wszcsdoc4U
«Паглядзіце, як гэта выглядае, калі два французскія Mirage 2000-5 перахапляюць два расейскія самалёты СУ-30-М над Балтыйскім морам.
Адразу пасля гэтага французскія знішчальнікі атрымалі новае заданне, дзе яны таксама перахапілі расейскі Ан-72, які ляцеў у міжнароднай паветранай прасторы на поўнач ад Польшчы», – гаворыцца ў паведамленні.
Французскія вайсковыя самалёты размешчаныя ў некаторых краінах-сябрах NATO ў рамках місіі пад назвай «Паветраная паліцыя NATO», мэтай якой з'яўляецца захаванне бяспекі паветранай прасторы Альянсу. Гэтыя місіі ўзмацнілі пасля поўнамаштабнага ўварвання Расеі ва Украіну ў лютым 2022 года.