27 лiпеня 2024, Субота, 15:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вільні збіраюць заяўкі ад тых, хто хоча аддаць дзяцей у беларускамоўныя школы

6
У Вільні збіраюць заяўкі ад тых, хто хоча аддаць дзяцей у беларускамоўныя школы

Заяўку можна падаць з 1 да 31 сакавіка.

Ініцыятыва беларускіх бацькоў у Вільні запрашае ўсіх беларускіх бацькоў, якія хочуць, каб іх дзеці вучыліся на беларускай мове, а таксама тых, хто хоча падтрымаць праект адкрыцця новай школы, нават калі зараз яшчэ не гатовы ў яе запісацца, падаць адпаведную заяўку.

З 1 да 31 сакавіка ахвотным бацькам можна падаць заяўку на наступны навучальны год для свайго дзіцяці ў муніцыпальнай сістэме рэгістрацыі з паметкай «Мова - беларуская», «Школа - гімназія імя Ф. Скарыны».

На гэтым этапе перамоў з самакіраваннем Вільні для адкрыцця новых класаў і школы сістэме трэба бачыць рэальную колькасць заявак. Справа цяпер за бацькамі.

Ініцыятыва беларускіх бацькоў, са свайго боку, за паўгода свайго існавання зрабіла наступнае:

- сабрала 1000 подпісаў за другую беларускую школу ў Вільні;

- стварыла спіс патэнцыйных вучняў і настаўнікаў;

- сустрэлася і перадала заяўку аб адкрыцці школы віцэ-мэру Вільні;

- сустрэлася і вядзе перамовы з віцэ-мэрам Вільні наконт дадатковых паралеляў у існай беларускай гімназіі, беларускіх груп у дзіцячым садку і асобнага будынка пад школу;

- сустрэлася з шэрагам іншых ключавых палітыкаў горада Вільні і Віленскага раёна, лабіюючы гэтае пытанне;

- сустрэлася з адміністрацыяй школы імя Скарыны і вядзе перамовы па пашырэнні;

- сустрэлася з адміністрацыямі польскіх школ у Вільні што да абмену досведам;

- склала і працуе над пашырэннем спісу свабодных памяшканняў пад школу;

- лабіюе заказ копій усіх новых падручнікаў пасля рэформы на беларускай мове (дазволена заканадаўствам) у Міністэрстве асветы Літвы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках