21 снежня 2024, Субота, 18:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Услед за Прыднястроўем: Кіраўніца Гагаузіі прыехала ў Маскву і «папрасіла падтрымкі»

41
Услед за Прыднястроўем: Кіраўніца Гагаузіі прыехала ў Маскву і «папрасіла падтрымкі»

Кішынёў нібыта «ўшчамляе» іх правы.

Крэмль прадаўжае падаграваць сепаратысцкія настроі ў Малдове. Пасля скандальнага звароту да Расеі «дэпутатаў» непрызнанага Прыднястроўя з просьбай дапамогі ў Маскву прыехала кіраўніца Гагаузіі Яўгенія Гуцул. Яна сустрэлася са старшынёй Рады Федэрацыі РФ Валянцінай Мацвіенкай. Пра гэта паведамляюць расейскія РІА «Новости».

Гуцул заявіла Мацвіенцы, што «рэгіён мае патрэбу ў падтрымцы Расеі». Сярод іншага яна заявіла, што правы гагаузаў «ушчамляюцца Кішынёвам» і гэта «пераходзіць усе межы». Таксама кіраўніца Гагаузіі адзначыла неабходнасць паляпшэння транспартных зносінаў з РФ, каб жыхары рэгіёну Малдовы маглі ездзіць у Расею. Праўда, якім чынам гэта можна зрабіць, у інфармацыйным паведамленні не гаворыцца.

У сваю чаргу Мацвіенка сказала, што ў Маскве «з засмучэннем назіраюць за падзеямі ў Малдове», і назвала курс Кішынёва і прэзідэнткі Маі Санду «расейскафобскім».

Нагадаем, у сераду «дэпутаты» непрызнанай «ПМР» абвінавацілі Кішынёў у «эканамічнай блакадзе» Прыднястроўя і звярнуліся да РФ па «дапамогу».

У Кішынёве заявілі, што з'езд так званых дэпутатаў спланаваны прыднястроўскімі сепаратыстамі і Крамлём.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках