21 снежня 2024, Субота, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Названыя самыя карысныя прадукты сакавіка

3
Названыя самыя карысныя прадукты сакавіка

У гэты перыяд арганізм мусіць атрымліваць шмат вітамінаў.

Прыйшла вясна, а гэта значыць, што час насычаць цела карыснымі рэчывамі пасля зімовага авітамінозу. Ёсць прадукты, якія зробяць гэта хутка. Ніякія бады ў аптэцы дакладна набываць не давядзецца.

Эксперты расказалі пра самую лепшую гародніну і садавіну сакавіка. Напрыклад, з зеляніны больш трэба ўжываць пятрушкі, шпінату, мяты і шчаўя.

З садавіны пакуль у лідарах цытрусавыя. Смела набывайце лімоны, грэйпфруты, мандарыны. Не забывайцеся пра яблыкі, ананасы і ківі. Усё гэта дапаможа захаваць маладосць і прыгажосць як мага даўжэй.

З гародніны варта аддаць перавагу розным відам капусты (белакачанная, брусэльская, чырвонакачанная, кветкавая), цыбулі (цыбуля-парэй, рэпчатая, зялёная), карысныя хрэн і часнок, якіх, як вядома, баяцца вірусы.

Добра падыдуць таксама радыска, рэдзька і рэпа, салера, турнэпс, цыкорый, пастарнак, ранні рэвень.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках