21 снежня 2024, Субота, 18:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Колькі за пяць гадоў беларусы могуць прадаць кватэраў, машынаў, лецішчаў без падаткаў?

4
Колькі за пяць гадоў беларусы могуць прадаць кватэраў, машынаў, лецішчаў без падаткаў?

Патлумачылі ў МПЗ.

Дэкларацыю аб прыбытках у Беларусі за 2023 год павінны падаць людзі, якія цягам пяці апошніх гадоў прадалі больш за адну кватэру, больш за адзін жылы дом, больш за адзін гараж, больш за адно машына-месца, расказаў у інтэрв'ю БелТА кіраўнік галоўнай управы падаткаабкладання фізічных асобаў Міністэрства падаткаў і збораў Андрэй Кавалеўскі.

«За пяць гадоў можна смела без падаткаабкладання прадаць адзін дом, адну кватэру, адзін гараж, адно машына-месца, адзін садовы домік», – падкрэсліў спецыяліст.

Што ж тычыцца аўтамабіляў, то дэкларацыю давядзецца запаўняць, калі цягам каляндарнага года чалавек прадаў два і больш легкавыя аўтамабілі да 3,5 тонаў дапушчальнай агульнай масай і колькасцю месцаў акрамя кіроўчага – не больш за восем. Трэба запаўняць дэкларацыю, калі прадаў адзін грузавы аўтамабіль, альбо адзін мікрааўтобус ці аўтобус з лікам месцаў больш за восем.

«Пры разліку падатковай базы і, адпаведна, памеру падатку ўлічваюцца выдаткі, звязаныя з набыццём такой маёмасці. Выдаткі асучасніваюцца з улікам змены курсу», – адзначыў Андрэй Кавалеўскі.

Спецыяліст патлумачыў на прыкладзе. Напрыклад, чалавек у 2023 годзе прадаў два легкавыя аўтамабілі. Паколькі іх два, ён павінен падаць дэкларацыю і даць справаздачу пра прыбыткі ад продажу другой машыны. Калі аўто было прададзенае за меншыя грошы, чым набытае, то падатку да даплаты не будзе.

«Калі транспартны сродак прададзены даражэй, чым выдаткі на ягонае набыццё, то з гэтай розніцы выплачваецца падатак», – падкрэсліў спецыяліст.

Ільготаў у Беларусі няма пры продажы, напрыклад, гандлёвых, офісных, адміністрацыйных памяшканняў. У гэтым выпадку дэкларацыя падаецца нават пры першым продажы.

«Як і датычна транспартных сродках, пры рэалізацыі нерухомасці бяруцца да ўвагі выдаткі на яе набыццё», – падкрэсліў Андрэй Кавалеўскі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках