20 траўня 2024, панядзелак, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Дальнабойнікі сталі ламіцца ў аўтобусы»

9
«Дальнабойнікі сталі ламіцца ў аўтобусы»

Беларусы расказалі, як цяпер перасякаюць мяжу з ЕЗ.

Чытачы выдання dev.by, якія ездзілі ў Беларусь і з Беларусі за апошні тыдзень, расказалі, як яны перасякалі мяжу.

Беларусь – Літва – Беларусь: «Дальнабойнікі сталі ламіцца ў аўтобусы»

«Штотыдзень езджу на працу ў Літву праз “Каменны Лог – Мядзінінкай”. Ніякай розніцы на гэты момант у графіку руху рэйсавых аўтобусаў няма, ездзяць дакладна гэтак сама, як і ездзілі. І ў Літву, і ў Беларусь тыповае спазненне 30–60 хвілінаў ад раскладу, што ў цэлым звычайная сітуацыя.

Адзіная праблема, наўпрост звязаная з закрыццём пераходаў і забаронай раварыстаў – дальнабойнікі. Раней яны ездзілі на роварах праз мяжу, гэта было хутка і галоўнае бясплатна. Цяпер многія едуць аўтобусамі.

Напрыклад, у гэты панядзелак 4 сакавіка аўтобус на Вільню быў забіты на 100% як на Новы год. Такога ніколі не было. Хоць у пятніцу 8 сакавіка рэйс на Менск, напрыклад, быў даволі вольны, траціна месцаў пуставала.

Звычайна вялікія затрымкі ўзнікаюць, калі ў аўтобусе ёсць украінскія пасажыры. Яны часта ездзяць сюды-туды паміж Літвой і Беларуссю, а іх заўсёды водзяць на допыты і ўвесь аўтобус потым сядзіць і чакае, калі іх адпусцяць. А чакаць даводзіцца часам вельмі доўга.

Напрыклад, 8 сакавіка чакалі блізу 40 хвілінаў з улікам таго, што ўкраінцы пайшлі на праверку першымі. Заўважыў, што без украінскіх пасажыраў усё праходзіць хутка.

Акрамя таго, пры паездках у Літву могуць узнікнуць затрымкі праз мікрааўтобусы з малдаўскімі нумарамі. Іх Літва чамусьці прапускае па аўтобусным канале (у Беларусі яны едуць па чырвоным канале, не замінаючы рэйсавым аўтобусам). Яны ўвесь час ездзяць набітыя людзьмі і рэчамі, і іх потым вельмі доўга правяраюць.

Таксама ёсць грашовая праблема – [з назіранняў суразмоўцы] кожны месяц перавознікі паднімаюць кошты квіткоў на 10%. Калі ў снежні я плаціў за квіток у адзін бок 95 рублёў, то цяпер 125 рублёў. А ў некаторых перавознікаў кошт вырас да 140 рублёў.

З улікам таго, што ні курс валютаў, ні кошты паліва моцна не мяняліся, гэта проста адкрытае рабаванне».

Літва – Беларусь: «Абедзве межы прайшлі без праблемаў»

«Ехаў з бацькамі з Вільні ў Менск на аўтобусе ў сераду 6 сакавіка, выезд быў у 10:30. Абедзве мяжы прайшлі без праблемаў. На літоўскай прастаялі 30 хвілінаў, на беларускай – 1 гадзіну 15 хвілінаў. Перад намі на беларускай мяжы быў адзін аўтобус, але і той вельмі хутка з'ехаў. Праверка дакументаў таксама прайшла хутка. У мяне быў літоўскі ВНЖ, у бацькоў французскія візы. Пытанняў наконт дакументаў не было. У Менск прыехалі паводле раскладу».

«Бацькі ехалі 6 сакавіка з Літвы ў Беларусь на аўтобусе “Менкстранса” (у іх шэнгенскія візы). Праходжанне мяжы заняло больш за 4 гадзіны. На літоўскай мяжы прастаялі 1,5 гадзіны, на беларускай – яшчэ 3 гадзіны. З Вільні выехалі своечасова, прыехалі на 2,5 гадзіны пазней, чым паводле раскладу».

Варшава – Беларусь: «Мяжа заняла 4 гадзіны»

«Ехала з Варшавы ў Беларусь у аўторак 5 сакавіка ранішнім аўтобусам. Кіроўцы сказалі, што па дарозе ў Варшаву праходжанне мяжы заняло 8,5 гадзінаў. У кірунку Беларусі мяжа заняла 4 гадзіны. Чаргі для аўтобусаў не было. Легкавых стаяла шмат з польскага боку».

Нагадаем, што Літва з 1 сакавіка закрыла два пункты пропуску на мяжы з Беларуссю («Лаварышкес – Катлоўка» і «Райгардас – Прывалка». На двух КПП («Мядзінінкай – Каменны Лог і Шальчынінкай – Беняконі), якія засталіся адкрытымі, улады забаранілі рух пешаходаў і раварыстаў.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках