22 лiстапада 2024, Пятніца, 2:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сцяпан Грыгаран: Нанесены наймагутнейшы ўдар па АДКБ

10
Сцяпан Грыгаран: Нанесены наймагутнейшы ўдар па АДКБ
Сцяпан Грыгаран

Гэта разваліць арганізацыю.

Учора прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што краіна выйдзе з Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы (АДКБ), калі арганізацыя не адкажа на ўзнятыя Ерэванам пытанні, якія тычацца суверэннай тэрыторыі Арменіі.

Наколькі рэальны гэты сцэнар і што гэта будзе азначаць для АДКБ? Пра гэта сайт Charter97.org паразмаўляў з адным з лідараў дэмакратычнага руху ў Арменіі ў 1990-х гадах, былым дэпутатам Вярхоўнага Савета рэспублікі і экс-амбасадарам Арменіі ў Расеі Сцяпанам Грыгаранам:

- Пачну з таго, што ўжо ёсць пастанова аб вывадзе расейскіх памежнікаў з аэрапорта “Звартноц”. Гэта вельмі важны крок. Нашыя ўлады даўно незадаволеныя расейскай палітыкай, палітыкай АДКБ і тым, што не выконваюцца абавязанні. Зараз жа ад слоў пачаўся пераход да канкрэтных дзеянняў.

Па-першае, учора на прэс-канферэнцыі прэм'ер-міністр Арменіі сказаў, што накіраваў афіцыйныя лісты аб вывадзе расейскіх памежнікаў з нашага галоўнага аэрапорта "Звартноц" і Расея пацвердзіла гэта. То бок, з 1 жніўня іх ужо там не будзе. Гэта першы буйны вынік з улікам таго, што ў Арменіі вельмі шмат расейскай агентуры ў тым ліку ва ўрадзе. Пастановы прымаць вельмі складана, але зараз шмат робіцца для змяншэння сілавой прысутнасці Расеі ў Арменіі.

Па-другое, наш урад ужо даўно выказвае незадаволенасць АДКБ. Арменія даўно замарозіла свой удзел і зараз пачаўся дэ-юрэ працэс выхаду.

Напрыклад, да гэтага вы б ніколі не пачулі ад Пашыняна, што мы плануем выйсці з АДКБ. Учора ж ён упершыню сказаў менавіта аб выхадзе. Да гэтага былі словы аб незадаволенасці, аб замарожванні. Больш за тое (гэта выпала з увагі журналістаў) Пашыняну было зададзена ўдакладняльнае пытанне і ён сказаў, што да канца года.

У мяне ёсць свае крыніцы і магу вам сказаць, што мы выйдзем з АДКБ, і вы вельмі хутка пра гэта пачуеце. Гэта пытанне двух-трох месяцаў.

- Войскі АДКБ адпраўляліся ў Казахстан падчас масавых пратэстаў. Чым абернецца магчымае раскіданне ці паслабленне АДКБ для Лукашэнкі і іншых аўтакратаў у краінах былога СССР?

- Гэта наймагутнейшы ўдар па аўтарытэце АДКБ. Мала таго, што яго ў іх і так няма, а яны "кінулі" свайго супольніка. Гэта вельмі сур'ёзна. Усе зараз разумеюць, што Расея ненадзейны партнёр. Пра Лукашэнку нават не буду казаць.

Агулам мяркую, што выхад Арменіі з АДКБ прывядзе да раскідання гэтай арганізацыі.

- Спікер парламента Арменіі Ален Сіманян нядаўна заявіў аб тым, што Ерэван гатовы паглыбляць стасункі з Еўразвязам і стаць кандыдатам на сяброўства ў ЕЗ. Як вы ацэньваеце перспектывы ўступлення Арменіі ў Еўразвяз?

- Ацэньваю вельмі станоўча. Мы гатовы стаць кандыдатам на сяброўства ў ЕЗ. У Арменіі, сапраўды, узровень свабод дастаткова высокі. Прыблізна як у Малдове, Грузіі, якія атрымалі статус.

Важна, каб нашая ўлада наважылася афіцыйна падаць заяўку. На ўчорашняй прэс-канферэнцыі Пашынян сказаў некалькі вельмі важных рэчаў, якія раўнасільныя аб'яве аб жаданні ўступіць у ЕЗ: візавая лібералізацыя і тое, што мы цяпер пачалі арыентавацца на еўрапейскі рынак. Еўропа рыхтуе спецыяльны рэжым для армянскіх тавараў.

Гэтыя два чыннікі сведчаць аб тым, што Арменія ўжо амаль афіцыйна звярнулася па сяброўства. Зразумела, што заўтра мы сябрамі ЕЗ не станем, але прынятая важная палітычная пастанова ісці ў бок інтэграцыі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках