20 траўня 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Белгарадзе зачынілі гандлёвыя цэнтры

14
У Белгарадзе зачынілі гандлёвыя цэнтры

Горад зазнаў трэці абстрэл за дзень.

Улады Белгарадскай вобласці прынялі пастанову зачыніць гандлёвыя цэнтры ў рэгіянальнай сталіцы праз бесперапынныя абстрэлы з боку Украіны. Як паведаміў губернатар рэгіёну Вячаслаў Гладкоў, пра гэта масава прасілі мясцовыя жыхары.

«Самае галоўнае – гэта пытанне бяспекі. Было шмат зваротаў ад вас зачыніць гандлёвыя цэнтры. Гэта мы ўжо фактычна зрабілі», – сказаў ён, удакладніўшы, што абмежаванні будуць дзейнічаць як мінімум да канца дня, аднак іх могуць падоўжыць у залежнасці ад «аператыўнай абстаноўкі».

Белгарад зазнаў трэці абстрэл за дзень. Паводле словаў Гладкова, сістэма СПА збіла 11 паветраных цэляў на падлёце да горада. Пацярпелі і былі шпіталізаваныя два чалавекі: у аднаго мужчыны аскепкавыя раненні правага перадплечча, у другога – ніжніх канечнасцяў. Таксама атрымала пашкоджанні камерцыйнае прадпрыемства: аскепкамі пасечаны будынак, грузавы аўтамабіль і спецтэхніка. У двары прыватнага домаўладання абрынулася сцяна летняй кухні.

Ахвярамі першых двух абстрэлаў Белгарада сталі два чалавекі, яшчэ 17 пацярпелі. Мужчына і жанчына загінулі, перамяшчаючыся на сваіх асабістых аўтамабілях. Гладкоў заклікаў устрымацца ад перамяшчэння на транспарце падчас атак. Паводле словаў губернатара, сілы СПА збілі дзесяць паветраных цэляў на падлёце да горада. У самім Белгарадзе восем шматкватэрных дамоў і тры прыватныя домаўладання атрымалі пашкоджанні, акрамя таго, аскепкамі пасекла 13 аўтамабіляў.

Напярэдадні «Легіён “Свабода Расеі”», «Сібірскі батальён» і «Расейскі добраахвотніцкі корпус», якія ваююць на баку Украіны, анансавалі ўдары па Белгарадзе і Курску. Яны папрасілі жыхароў пакінуць гэтыя рэгіёны і заклікалі мясцовыя ўлады эвакуяваць насельніцтва іншых гарадоў Курскай і Белгарадскай абласцей, каб унікнуць ахвяраў сярод цывільных асобаў.

Да гэтага ўкраінскія дыверсанты атакавалі Белгарадскую і Курскую вобласці 12 сакавіка. Яны заявілі пра прарыў мяжы. У якасці пацверджання было выкладзенае відэа нібыта з вёскі Цёткіна ў Курскай вобласці, аднак пасля высветлілася, што яно было знятае ва ўкраінскім сяле Рыжэўка Сумскай вобласці Украіны.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках