20 траўня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зяленскі з Буданавым вызначылі самыя ўразлівыя месцы Расеі

1
Зяленскі з Буданавым вызначылі самыя ўразлівыя месцы Расеі

Прэзідэнт Украіны сёння правёў важныя ваенныя нарады.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі правёў ваенныя нарады, у час якіх былі вызначаныя самыя ўразлівыя месцы Расеі і далейшыя дзеянні ўкраінскага боку.

На сустрэчы прысутнічалі кіраўнік ГУР МА Украіны Кірыл Буданаў і іншыя вядомыя асобы сярод ваеннага кіраўніцтва Украіны.

– Сёння былі важныя ваенныя нарады. Па-першае, заслухаў даклад галаўкама Аляксандра Сырскага. Раніцай ён вярнуўся з Аўдзееўскага кірунку і расказаў пра сітуацыю там, на месцы, і на іншых ключавых адрэзках фронту, – адзначыў Зяленскі ў сваім тэлеграм-канале.

Паводле ягоных словаў, узгаднілі далейшыя дзеянні.

– Па-другое, разам з галаўкамам, кіраўніком ГШ Анатолем Баргілевічам, міністрам абароны Рустэмам Умеравым, старшынёй СБУ Васілём Малюком, кіраўніком ГУР МА Кірылам Буданавым і намеснікам галоўнага камандзіра УСУ, адказным за кірунак беспілотных сістэмаў, Вадзімам Сухараўскім вызначылі тыя самыя месцы. дзе мы можам нанесці ворагу найбольшую шкоду. І будзем наносіць, – падкрэсліў Зяленскі.

Ён адзначыў, што чым больш расейская дзяржава будзе страчваць і чым большым будзе кошт яе агрэсіі, тым бліжэйшым будзе справядлівае заканчэнне гэтай вайны.

Акрамя таго, адбылася нарада з прадстаўнікамі Кабміна, АПК і іншых ўстановаў у вытворчасці высокатэхналагічных дронаў для правядзення гэтых і іншых будучых аперацый.

– Ва Украіне ёсць такая зброя, але яна павінна станавіцца больш дальнабойнай, масавай і магутнай. Вызначылі адпаведныя задачы і тэрміны. Ніводны расейскі тэракт не павінен заставацца без адказу, – адзначыў Зяленскі.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках