20 траўня 2024, панядзелак, 19:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея ракетамі атакавала Адэсу

9
Расея ракетамі атакавала Адэсу

Пад прыцэл РФ трапіла цывільная інфраструктура.

Расейскія войскі сёння, 15 сакавіка, атакавалі Адэсу балістычнымі ракетамі «Іскандэр-М». Пад прыцэл РФ трапіла цывільная інфраструктура. Акупанты падступна ўдарылі па горадзе паўторна, калі на месца прыбылі медыкі і ратавальнікі, вядома пра дзясяткі пацярпелых.

Як паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на ДСНС, колькасць загінулых у выніку варожага ракетнага ўдару па Адэсе вырасла да 20 чалавек. Пацярпелі больш за 70 чалавек.

На месцах варожых удараў прадаўжаецца пошукава-выратавальная аперацыя, ідзе разбор завалаў і ліквідацыя наступстваў атакі.

Разбураны трохпавярховы будынак рэкрэацыйнага аб'екта, пашкоджаны сама меней 10 прыватных дамоў, станцыя тэхабслугоўвання, газаправод нізкага ціску, аўто хуткай дапамогі і пажарна-выратавальныя аўтамабілі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках