1 верасня 2024, Нядзеля, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Крыме пашкоджаны сакрэтны аб'ект з расейскімі афіцэрамі і авіябаза

7
У Крыме пашкоджаны сакрэтны аб'ект з расейскімі афіцэрамі і авіябаза

Пашкоджаны як мінімум тры ўдарныя гелікаптэры "Ка-52".

Падчас учорашніх выбухаў у акупаваным Крыме пад удар патрапіла авіябаза войска РФ каля Сімферопаля, а таксама сакрэтны аб'ект у Севастопалі.

Пра гэта паведамляе dialog.ua са спасылкай на расейскія Telegram-каналы.

Паведамляецца аб пашкоджанні як мінімум трох ударных гелікаптэрах "Ка-52", таксама правяраецца інфармацыя аб стане аднаго знішчальніка.

Што да сакрэтнай лакацыі, то ў паведамленні не ўдакладняецца, пра што менавіта ідзе гаворка, аднак сказана, што "могуць быць сур'ёзныя ахвяры сярод расейскіх афіцэраў".

Тым часам у Сакскім раёне пад удар трапілі радары СПА, адзін з іх выведзены з ладу. Расейскія СМІ сцвярджаюць, што напад украінскага войска на вайсковыя аб'екты ў Крыме праводзіўся пры дапамозе ракет і беспілотнікаў.

На гэты момант інфармацыя аб пацярпелых адсутнічае.

За кіламетр ад пашкоджанага дома знаходзіцца нафтабаза "Ручаі".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках