27 лiпеня 2024, Субота, 15:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна палепшыла марскія дроны, якія знішчаюць караблі расейскага флоту

1
Украіна палепшыла марскія дроны, якія знішчаюць караблі расейскага флоту

Генерал СБУ раскрыў падрабязнасці.

Украіна ўдасканаліла дроны “Марскі малыш”, з дапамогай якіх топіць расейскія вайсковыя караблі. Пра гэта піша выданне Business Insider.

Як распавёў генерал СБУ Іван Лукашэвіч, зараз у спецслужбаў зусім іншыя параметры дронаў.

"Асабліва ў параўнанні з тымі, якія мы ўпершыню выпрабавалі ў кастрычніку 2022 года для нападу на расейскія вайсковыя караблі ў Севастопальскай бухце", – сказаў ён.

"Мы ўсвядомілі хібы гэтых першых праектаў, але вытворца не мог іх прадугледзець, таму што ў той час у свеце не было досведу стварэння такіх высокатэхналагічных дронаў", - адзначыў генерал.

У матэрыяле гаворыцца, што Сілы абароны Украіны выкарыстоўвалі гэтыя марскія беспілатонікі ў шматлікіх аперацыях у акваторыі Чорнага мора. Танныя ў вытворчасці і дыстанцыйна кіраваныя дроны даюць Украіне асіметрычную перавагу перад Расеяй.

Са слоў Лукашэвіча, “Марскі малыш” прайшоў праз тры этапы мадыфікацый:

першы этап - павелічэнне памеру боегалоўкі;

другі этап - паляпшэнне мараходных якасцяў, якое гарантавала магчымасць плавання пры больш высокіх хвалях;

трэці этап - павелічэнне далёкасці дзеяння.

Выданне піша, што цяпер “Марскі малыш” можа пераадолець адлегласць у два разы большую, чым паміж Адэсай і акупаваным Севастопалем.

Лукашэвіч зазначыў, што Украіна таксама хацела зрабіць іх шматразовымі. СБУ выкарыстоўвае некалькі пляцовак для выпрабавання дронаў. Адбываюцца пастаянныя перадыслакацыі, нават спецаперацыі праводзяцца з розных камандных пунктаў у розных раёнах.

"Калі будзе пагроза, мы яе абавязкова знойдзем, лакалізуем і знішчым", — сказаў Лукашэвіч.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках