1 верасня 2024, Нядзеля, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзейнасць прадпрыемства пад Менскам спынілі з абуральнай прычыны

7
Дзейнасць прадпрыемства пад Менскам спынілі з абуральнай прычыны

Мяса захоўвалася з вапнай і фарбай.

У часе рэвізіі прыватнага мясаперапрацоўчага прадпрыемства ў Менскім раёне былі знойдзеныя грубыя парушэнні ветэрынарна-санітарных правілаў. Яны могуць несці пагрозу здароўю і жыццю людзей. КДК прыпыніў дзейнасць вытворчасці да поўнай ліквідацыі парушэнняў, піша onliner.by.

Так, у рэфрыжэратары мясную сыравіну захоўвалі разам з будаўнічымі матэрыяламі — вапнай і фарбай. Тамака ж знаходзілася і мяса невядомага паходжання. Прадпрыемства ігнаравала патрабаванні заканадаўства аб штодзённым прыбіранні вытворчых памяшканняў і санітарнай апрацоўцы тэхналагічнага абсталявання. У выніку правярання на ўтылізацыю было накіравана больш за 800 кг сыравіны.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках