1 верасня 2024, Нядзеля, 1:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Мы ждём перемен!»

16
«Мы ждём перемен!»

У Маскве ўзніклі стыхійныя мемарыялы Навальнаму.

Сёння з раніцы людзі працягнулі несці кветкі на Барысаўскія могілкі, дзе ўчора пахавалі Аляксея Навальнага, а ў суседніх кварталах з'явіліся стыхійныя мемарыялы на снезе.

Хоць у рэгіёнах РФ сілавікі і супрацоўнікі ЖКГ яшчэ з вечара спрабавалі ліквідаваць мемарыялы ў памяць аб Навальным, у маскоўскіх мікрараёнах, дзе ўчора праходзіла шматтысячная жалобная працэсія, улады пакуль не перашкаджаюць людзям развітвацца з забітым лідарам апазіцыі, перадаюць карэспандэнты «МО». Пускаюць людзей і на могілкі: гара кветак на магіле Навальнага працягвае расці.

Невялікія мемарыялы з'явіліся і недалёка ад месца пахавання Навальнага - у Мар'ёна і Арэхава-Барысава. У памяць аб Навальным гараць свечкі, людзі выкладваюць з кветак ягонае імя, ставяць ліхтарыкі з імёнамі іншых забітых палітыкаў і журналістаў - Барыса Нямцова, Ганны Паліткоўскай.

Лозунгі пішуць і на металічных загародах - не толькі жалобныя, але і палітычныя: “Мы тут улада!” “Расея будзе вольнай!” "Навальны - жывы!" "Мы ждём перемен!"

Шматлюднае пахаванне паказала, што Навальны атрымаў маральную перамогу, канстатаваў палітолаг Абас Галямаў у інтэрв'ю на канале Хадаркоўскі Live. "І калі ў Расеі будзе рэвалюцыя, то не выключана, што на яе фінальным этапе Навальнага (са згоды родных) перапахаваюць у больш адпаведнае маштабу гэтай асобы месца - як гэта адбывалася з лідарамі пратэсту ў Чэхаславакіі пасля перамогі Гавела", - заявіў Абас Галямаў.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках