З'явіліся новыя здымкі «могілак» расейскай бранятэхнікі
4- 2.03.2024, 11:59
- 18,282
Ёсць цікавыя дэталі.
У сеціве з'явіліся новыя здымкі «могілак» знішчанай расейскай бранятэхнікі.
Адпаведныя фота выклаў на сваёй старонцы ў сацсетцы Х украінскі марскі пяхотнік аэравыведчык Kriegsforscher.
Як адзначае, аналізуючы здымкі, афіцэр Войска абароны Ізраіля Ігаль Левін, важнай дэталлю з'яўляецца вельмі высокая канцэнтрацыя на гэтых могілках старой і няштатнай расейскай тэхнікі - танкі Т-62 без дынамічнай абароны, БТР-80, не мадэрнізаваныя да ўзроўню БТР-82, а таксама вялікая колькасць МТ-ЛБ, якія выкарыстоўваюцца ў якасці бронетранспарцёраў для пяхоты. Таксама, як адзначае вайсковы экспэрт, упершыню адзначана спроба ўсталяваць супрацьмінны трал, на МТ-ЛБ, хаця звычайна яго ставяць на танкі.
«У наяўнасці стаўка Крамля на працяг наступу ўсялякімі сіламі, незалежна ад таго, якое ў іх узбраенне», - мяркуе Левін.
Раней вайсковы экспэрт Аляксандр Каваленка адзначаў, што Расея ўступіла ў поўнамаштабную вайну супраць Украіны, маючы адзін з самых уражлівых паказчыкаў у колькасці баявых браняваных машын. Пры гэтым на сёння гэты паказчык скараціўся больш як удвая. Пры гэтым вытворчасць складае не больш за 20% прадукцыі, якая пастаўляецца для войскаў.
І паколькі ў зоне баявых дзеянняў сталі з'яўляцца рэдкія «музейныя» варыяцыі ББМ, гэта сведчыць аб тым, што расейскі вайскова-прамысловы комплекс, не паспявае кампенсаваць страты, адзначае Каваленка.