27 лiпеня 2024, Субота, 15:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Адэсе з-пад руін дасталі цела трохмесячнага немаўляці

3
У Адэсе з-пад руін дасталі цела трохмесячнага немаўляці

Дом упаў пасля ўдару расейскага «шахеда».

Колькасць ахвяр у выніку начнога нападу расейскіх тэрарыстаў па Адэсе ўзрасла да трох. Ратавальнікі знайшлі цела дзіцяці.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на Telegram-канал кіраўніка Адэскай абласной ваеннай адміністрацыі (АВА) Алега Кіпера.

«Колькасць ахвяр расейскага нападу па Адэсе павялічылася да трох чалавек. Толькі што ратавальнікі дэблакавалі з-пад руінаў цела чалавека», - напісаў Кіпер.

Са слоў кіраўніка АВА, пошукава-выратавальная аперацыя працягваецца.

Як піша прэс-служба Дзяржаўнай службы Украіны ў надзвычайных сітуацыях (ДСНС), на ўзроўні першага паверха, пад руінамі было знойдзена цела загінулага дзіцяці.

Паводле звестак Адэскай гарадской рады, дзіцяці на момант гібелі было тры месяцы. У той жа час Офіс генеральнага пракурора сцвярджае, што ўзрост дзіцяці - ад 3 да 5 гадоў.

На 11:08 вядома пра:

3 загінулых;

8 пацярпелых;

5 выратаваных, сярод якіх адно дзіця.

Атака на Адэсу

Пасля 1 ночы ў Адэскай вобласці прагрымелі выбухі. У абласной ваеннай адміністрацыі (АВА) і мэрыі паведамілі аб траплянні беспілотніка ў шматпавярховік. Спачатку было вядома аб адным загінулым і сямі пацярпелых. Раніцай ратавальнікі дасталі з-пад абломкаў цела яшчэ аднаго загінулага.

Пасля 08:30 кіраўнік АВА Алег Кіпер паведаміў аб тым, што ратавальнікам удалося дэблакаваць мужчыну. Пацярпелага зараз аглядаюць лекары.

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі, са свайго боку, адзначыў важнасць узмацнення супрацьпаветранай абароны Украіны.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках