27 лiпеня 2024, Субота, 15:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія прапагандысты апублікавалі перамовы Бундэсвера аб знішчэнні Крымскага моста ракетамі Taurus

15
Расейскія прапагандысты апублікавалі перамовы Бундэсвера аб знішчэнні Крымскага моста ракетамі Taurus

Міністэрства абароны Нямеччыны правярае праўдзівасць запісу.

Расейскія выданні апублікавалі нібыта перахоп размоў чыноўнікаў у Паветраных сілах, у якой яны абмяркоўваюць пастаўкі Украіне крылатых ракет Taurus. У Нямеччыне гэта выклікала хвалю асцярог.

Пра гэта паведамляе Tagesschau.

Міністэрства абароны Нямеччыны правярае праўдзівасць апублікаванага запісу прапагандысткай Маргарытай Сіманьян. Усе неабходныя меры праводзіць Федэральная ўправа службы ваеннай контрвыведкі (BAMAD). У запісе афіцэры Бундэсвера абмяркоўваюць тэарэтычныя магчымасці выкарыстання ракет Taurus, уключаючы абмеркаванне знішчэння Крымскага моста. Агулам запіс доўжыцца 30 хвілін.

Крыніцы журналістаў у Бундэсверы мяркуюць, што запіс з'яўляецца аўтэнтычным, але не могуць яго праверыць. Сярод тэм, якія абмяркоўваюць афіцэры ў запісе і тое, чаму канцлер Олаф Шольц адмаўляецца пастаўляць крылатыя ракеты Украіне.

«Паколькі ніхто напраўду не ведае, чаму канцлер блакуе гэта, вядома, цыркулююць самыя авантурныя чуткі», - цытуюць аднаго з суразмоўцаў журналісты.

Ён таксама выказвае расчараванне тым, што яму даводзіцца выпраўляць няправільную інфармацыю аб крылатых ракетах. Парламентарыі гавораць, што калі гісторыя будзе праўдай, то гэта будзе вельмі праблематычнай тэмай.

«Узнікае пытанне, гэта аднаразовая падзея ці структурная праблема бяспекі? Я чакаю, што ўся даведачная інфармацыя будзе высветленая неадкладна», - заявіў старшыня камітэта парламенцкага кантролю Бундэстага Канстанцін фон Ноц.

Іншы палітык з партыі Хрысціянска-дэмакратычнага Родэрых Кізеветэр мяркуе, што Расея наўмысна зліла размову, каб зрабіць немагчымым пастаўкі Taurus Украіне. Тым часам сам Крэмль патрабуе ад нямецкага ўраду заявы ў адказ на паведамленне. Прэс-сакратарка МЗС Марыя Захарава заявіла, што спробы ўхіліцца ад адказаў яны расцэняць як прызнанне віны.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках