У Екацярынбургу ўзарвалі электрападстанцыю, якая забяспечвае энэргіяй тры вайсковыя заводы
2- 2.03.2024, 14:01
- 12,314
Падазраюць дыверсантаў.
У расейскім Екацярынбургу ўночы 2 сакавіка падарвалі электрападстанцыю "Калінінская", якая забяспечвае энэргіяй 3 буйныя заводы, якія працуюць на Мінабароны РФ: "МЗіК", "Турбаматорны" і "Уралмаш".
Як піша расейскі тэлеграм-канал SHOT, сілавікі на месцы знайшлі сляды выбухоўкі, якой менавіта высвятляецца. Паводле папярэдніх звестак, на падстанцыі была закладзеная самаробная бомба.
Сама падстанцыя абгароджаная бетонным парканам, а ўваход да яе - праз КПП.
Расейскія спецслужбы высвятляюць, хто пранёс выбуховае прыстасаванне на тэрыторыю.
Расейцы запэўніваюць, нібыта выбух на працу заводаў не паўплываў.
Выбух на Екацярынбуржскай электрападстанцыі мог быць выкліканы дзеяннямі дыверсантаў, паведамляе "Ура.ру" са спасылкай на ўласныя крыніцы ў сілавых структурах.