Пуцін тэрмінова патэлефанаваў Лукашэнку
22- 2.03.2024, 14:05
- 30,462
Прэс-служба беларускага дыктатара пра гэта маўчыць.
Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін 2 сакавіка пагаварыў праз тэлефон з Аляксандрам Лукашэнкам. Пра гэта паведаміла прэс-служба Крамля.
У час перамоў бакі абмеркавалі "актуальныя пытанні далейшага развіцця прыязных расейска-беларускіх дачыненняў, заснаваных на прынцыпах саюзніцтва і стратэгічнага партнёрства". Акрамя таго палітыкі абмяняліся меркаваннямі аб "ключавых аспектах міжнароднай абстаноўкі".
У прэс-службе Аляксандра Лукашэнкі аб тэлефоннай размове, якая адбылася, пакуль нічога не паведамляецца.