27 лiпеня 2024, Субота, 15:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля 15 дзён арышту

1
Палітвязень Андрэй Кудзік не выйшаў на волю пасля 15 дзён арышту

Актывіст з Вілейкі перастаў выходзіць на сувязь з 15 лютага.

Былога палітвязня Андрэя Кудзіка не выпусцілі на волю пасля 15 дзён арышту, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".

Нагадаем, актывіст з Вілейкі перастаў выходзіць на сувязь з 15 лютага. Пазней стала вядома, што ён знаходзіцца ў мясцовым ІЧУ, дзе адбывае 15 дзён адміністратыўнага арышту. На днях яго павінны былі вызваліць.

Андрэй Кудзік - актывіст з Вілейкі. Ён неаднаразова зазнаваў пераслед за пікетаванне і выказванне грамадзянскай пазіцыі на працягу 2020 і 2021 гадоў: яго затрымлівалі, штрафавалі і арыштоўвалі. У лютым 2022 года Андрэя прысудзілі да 2 гадоў пазбаўлення волі паводле “народнага” арт. 342 КК ("Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх"). На судзе актывіст не прызнаў сябе вінаватым і адмовіўся даваць сведчанні. МУС уключыў яго ў спіс "асоб, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці". 18 ліпеня 2023 года палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.

Летась у кастрычніку яго затрымалі за віншаванне з Днём незалежнасці Украіны ў TikTok. Андрэя абвінавацілі ў тым, што 24 жніўня ён размясціў у сваім TikTok свае фатаграфіі з подпісам "З Днём незалежнасці, Украіна". Гэта было расцэнена як "несанкцыянаванае пікетаванне". На судзе ён не прызнаў сябе вінаватым і распавёў, што ўбачыў 24 жніўня віншаванне Лукашэнкі з Днём незалежнасці Украіны 24 жніўня і таксама надумаў павіншаваць суседні народ.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках