Лаўроў пачаў пагражаць Пашыняну
13- 2.03.2024, 15:40
- 25,264
Расейскае МЗС занервавалася праз пазіцыю Ерэвана ў АДКБ.
Расейскі бок адсочвае заявы, якія робіць Ерэван, і будзе ўлічваць іх пры планаванні ўласных крокаў, заявіў кіраўнік МЗС Расеі Сяргей Лаўроў на прэс-канферэнцыі па выніках Антальскага дыпламатычнага форума.
Пра гэта паведамляюць расейскія СМІ.
Расійскі міністр звярнуў асаблівую ўвагу на "безальтэрнатыўнасць урэгулявання паміж Ерэванам і Баку інакш, як на базе трохбаковых заяў Расеі, Азербайджана і Арменіі".
“Тыя заявы, якія гучаць на штодзённай аснове з вуснаў армянскага кіраўніцтва, прымушаюць задумацца над тым, што ў рэальнасці адбываецца <…> і як гэта ўлічваць у нашых практычных кроках”, — зазначыў ён, гаворачы аб тым, што ў Ерэване гучыць крытыка на адрас Масквы.
На працягу апошніх месяцаў прэм'ер Арменіі Нікол Пашынян неаднаразова ўзнімаў пытанне аб мэтазгоднасці супольных праектаў (ваенных і палітычных) як з Расеяй, так і ў рамках СНД і Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы.