27 лiпеня 2024, Субота, 15:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«У самым цэнтры Пінска – С-300»

17
«У самым цэнтры Пінска – С-300»

Беларуска расказала пра незвычайную «выставу» ў горадзе.

Чытачка сайта Charter97.org з Пінска распавяла пра ўсталяванне С-300 у яе горадзе:

- Люблю я наш горад, такі прыгожы, гарманічны, ідзеш па набярэжнай Піны – і адчуваеш сябе нібы на курорце. Тут табе і ўтульныя вулачкі, і маленькія кавярні. Жыві і атрымлівай асалоду. Але вось у маё поле зроку трапляе дом культуры, плошча, а на ёй пагрозліва і грувастка стаіць вайсковая ўстаноўка. Пазней ужо зірнула ў інтэрнэце, што за страшыдла – С-300.

Я нават здрыганулася, заплюшчыла вочы, думаю, напэўна, мала спала – мроіцца. Расплюшчыла – стаіць. У самым цэнтры Пінска.

Для мяне гэта як знак бяды, як папярэджанне, што ў любую хвіліну можа ірвануць і ў нас.

Успомніла, як у 2022 годзе на плошчы Пінска таксама наставілі розных вайсковых прычындалаў. Тады пінчукі хадзілі і жартавалі «страх Лукі да пінчукоў такі вялікі, што ўжо зброяй палохаць пачаў» А праз 2 дні пачалася вайна, і ўжо жарты зніклі, з'явілася трывога. А што, калі перакінецца і да нас?

У Пінску выстаўляецца ваенная бутафорыя, можна на зброю паглядзець і пастраляць павучыцца. І гэта ў Пінску, які не пусціў дыктатара з перадвыбарнай прамовай у дом культуры. У горадзе, які ў 2020 годзе міліцыянераў у Піне выкупаў.

Зрэшты, будзем аглядаць і вучыцца, каб наступны разам не выкупаць, а патапіць, прабачце за чорны гумар. Я ведаю сваіх землякоў.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках