1 верасня 2024, Нядзеля, 1:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рэдкі медны кінжал узростам 4000 гадоў выявілі ў Польшчы.

8
Рэдкі медны кінжал узростам 4000 гадоў выявілі ў Польшчы.

Ён мог належаць багатаму воіну.

Шукальнік скарбаў знайшоў медны кінжал узростам 4 000 гадоў у лесе недалёка ад вёскі Каржаніца на паўднёвым усходзе Польшчы. На сённяшні дзень – гэта найстарэйшы артэфакт такога роду, выяўлены на паўднёвым усходзе краіны. Адзіны такі кінжал знаходзілі ў Польшчы ў 1960-х гадах. Таму знаходка стала вялікай неспадзеўкай для навукоўцаў, піша «Хайтек».

Археолагі абследавалі месца, дзе скарбашукальнік знайшоў кінжал, але іншых артэфактаў не знайшлі. Таму звязаць зброю з канкрэтнай археалагічнай культурай магчымасці няма.

Аднак археолагам удалося датаваць кінжал, параўнаўшы яго з аналагічнымі артэфактамі, якія знаходзілі ў Цэнтральнай Еўропе і ўкраінскім лесастэпе. Аналіз паказаў, што кінжал Каржаніца выкарыстоўвалі недзе ў другой палове III тысячагоддзя да нашай эры.

Чалавек, які выкарыстоўваў кінжал, магчыма, быў «ваяром вельмі высокага сацыяльнага статуту», тлумачаць навукоўцы. Аднак малаверагодна, што яго выкарыстоўвалі б у баі. Зброя з медзі даволі мяккая.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках