20 траўня 2024, панядзелак, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шольц: Расея не такая моцная, як людзі думаюць

19
Шольц: Расея не такая моцная, як людзі думаюць
ОЛАФ ШОЛЬЦ

Канцлер ФРГ заклікаў ЕЗ згуртавацца і ўпарта падтрымліваць Украіну супраць РФ.

Федэральны канцлер Нямеччыны Олаф Шольц заклікаў хаўруснікаў не перабольшваць палітычную і ваенную моц РФ. Пра гэта паведамляе a target="_blank" href=https://www.bild.de/politik/ausland/politik-ausland/ukraine-krieg-die-aktuelle-lage-im-live-ticker-83726300.bild.html>Bild.

«Расея не такая моцная, як людзі думаюць», – адзначыў Шольц.

Кіраўнік нямецкага ўраду сказаў, з ваеннага гледзішча, вайна Расеі ва Украіне была «жорсткай».

Паводле ягоных словаў, унутры краіны рэпрэсіўная расейская сістэма дэманструе прыкметы недахопу трываласці, што робіць яшчэ больш важным для ЕЗ згуртавацца і ўпарта падтрымліваць Украіну супраць Расеі.

«Калі Пуцін думае, што яму даволі проста перасядзець гэту вайну, а мы аслабім сваю падтрымку, то ён памыліўся», – дадаў ён.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках