20 траўня 2024, панядзелак, 8:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Каспараў: Увод войскаў краінаў NATO ва Украіну перастаў быць ненавуковай фантастыкай

11
Каспараў: Увод войскаў краінаў NATO ва Украіну перастаў быць ненавуковай фантастыкай
ГАРЫ КАСПАРАЎ

У Францыі ёсць вельмі магутная авіяцыя.

Пасля заявы прэзідэнта Францыі Эмануэля Макрона пра верагоднасць з'яўлення ва Украіне войскаў NATO такі варыянт развіцця падзей у вайне краіны-агрэсаркі Расеі супраць Украіны перастаў быць фантастычным.

Такое меркаванне ў інтэрв'ю «Гардону» Дзмітрыя Гардона выказаў расейскі шахматыст і палітык, які жыве ў ЗША, 13-ы чэмпіён свету ў шахматах Гары Каспараў.

– Ці верыце вы, што салдаты краінаў Альянсу прыедуць ва Украіну і будуць ваяваць супраць Расеі?

– Давайце так скажам пакуль: гэта перастала быць ужо ненавуковай фантастыкай. Гэта яшчэ не стала палітычнай рэальнасцю, але цалкам відавочна, што змена палітсітуацыі ў Амерыцы пачынае прымушаць еўрапейцаў мяняць свае ўяўленні, што будзе далей. Гэта нават не пытанне выратаваць Украіну.

Пуцін сам кажа: «Не-не, мы далей пойдзем, мы збіраемся далей ісці». І на Захадзе разумеюць, што адкрыцці п'янага намесніка старшыні Рады бяспекі РФ Дзмітрыя Мядзведзева, – на самай справе, гэта і ёсць Пуцін. Што ў п'янага на розуме – то ў цвярозага на языку. І калі Мядзведзеў выходзіць і выступае перад мапай Еўропы – ім зразумела: гэта тое, што іх чакае, – растлумачыў Каспараў.

Паводле ягоных словаў, «не трэба быць Напалеонам», каб еўрапейцам разабрацца: «ваяваць з Пуціным (які мабілізуе ўкраінцаў з новых захопленых тэрыторый) пад Варшавай або ваяваць з гэтымі ж украінцамі супраць Пуціна пад Кіевам».

– Зразумела, што войскі еўрапейскія да такой бітвы не гатовыя, але, можам нагадаць, у Францыі ёсць вельмі магутная авіяцыя. І я меркаваў бы, што калі Макрон нешта зробіць, то гэта будуць, вядома, не сухапутныя войскі, гэта будзе, вядома, авіяцыя французская, – выказаў здагадку Каспараў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках