20 траўня 2024, панядзелак, 20:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Амбасадар Расеі спалохаўся прыйсці ў МЗС Польшчы

14
Амбасадар Расеі спалохаўся прыйсці ў МЗС Польшчы
СЯРГЕЙ АНДРЭЕЎ
ФОТА: TOMASZ WASZCZUK/PAP

Яго выклікалі пасля таго, як расейская ракета перасекла польскую паветраную мяжу.

Амбасадар Расеі ў Польшчы Сяргей Андрэеў адмовіўся ад наведвання польскага Міністэрства замежных справаў, куды ён быў выкліканы пасля таго, як расейская ракета заляцела ў паветраную прастору краіны, паведамляе Rzeczpospolita.

Андрэева выклікалі ў польскі МЗС пасля таго, як у ноч на 24 сакавіка расейскае войска атакавала Украіну, і адна з ракетаў парушыла паветраную прастору Польшчы. Паводле звестак вайскоўцаў, ракета знаходзілася ў польскім небе цягам 39 секундаў, пасля чаго пакінула паветраную прастору.

Аднак Андрэеў у МЗС не з'явіўся, паведаміў спікер польскай знешнепалітычнай установы Павел Уронскі.

«Я мяркую, што гутарыць на гэтую тэму без прад'яўлення доказнай базы не мае сэнсу, і ад візіту ў МЗС Польшчы адмовіўся», – заявіў сам Андрэеў агенцтву РІА Новости.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках